Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 а павёў яго навокал па дарозе пустыні, якая праходзіць каля Чырвонага мора. А сыны Ізраэля выйшлі ўзброенымі з зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І абвёў Бог народ дарогаю пустэльнаю да Чэрмнага мора. І выйшлі сыны Ізраілевыя ўзброеныя зь зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 13:18
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ён знайшоў яго на зямлі бязлюднай у месцы жаху і ляманту пустыннага, абходзіў яго кругом і пільнаваў, і сцярог, як зрэнку вока Свайго.


«Скажы сынам Ізраэля, хай, звярнуўшыся, стануць яны лагерам пад мясцовасцю Пігахірот, што паміж Магдолам і морам, насупраць Баал-Сэфона; насупраць яго раскладвайце лагер над морам.


і ў той самы дзень вывеў Госпад сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай па іх дружынах.


І вывеў іх простай дарогай, каб дайшлі да горада абжытага.


Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,


Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.


Таксама сыны Рубэна і Гада і палова пакалення Манасы ішлі, узброеныя, наперадзе сыноў Ізраэля, як ім загадаў Майсей;


каля сарака тысяч узброеных ваяроў прайшло перад абліччам Госпада на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.


Ён правёў народ Свой праз пустыню, бо Яго міласэрнасць вечная.


І калі ўзяў ён прысягу з іх і сказаў: «Бог адведае вас; забярэце з сабой мае косці з гэтага месца»,


І, паколькі егіпцяне, усе коні і калясніцы фараона, коннікі і войска яго ішлі па слядах тых, хто быў наперадзе, яны заспелі іх у лагеры над морам; пад Пігахіротам і насупраць Баал-Сэфона.


Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы