ЕРАМІІ 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму тады адвярнуўся гэты народ, Ерузалім, у адступніцтве трывалым? Ухапіліся за падман і не хочуць навярнуцца”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму адступіў гэты народ Ерусаліму і ўсьцяж у адступніцтве [трывае]? Яны ўхапіліся за падман, і ня хочуць навярнуцца”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навошта гэты народ, Ерусаліме, стаіць ва ўпартым адступніцтве? яны моцна трымаюцца падману і ня хочуць навярнуцца. |
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
Такі вось жывіцца попелам; неразумнае сэрца звяло яго, ды не вызваліць ён душы сваёй і не скажа: «Ці ж не падман у правіцы маёй?»
«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.
Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а маладая — пра нагрудную стужку? Мой народ, аднак, забыўся пра Мяне ўжо безліч дзён.
Ці будзе Ён гневацца вечна або крыўдаваць заўсёды?” Так ты казала, а сама дапускалася ліха, і ў гэтым мела поспех».
Як клетка поўная птушак, так іх дамы поўныя падману, і так становяцца яны велічнымі і багатымі,
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
Дзеля таго нішчыць іх леў з лесу, воўк пустыні выгубляе іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо павялічыліся грахі іх, узмацніліся іх адступніцтвы.
«І паставіў Я назіральнікаў над вамі: “Слухайце гукі трубы!” Але яны адказалі: “Не будзем слухаць!”
Слухай, зямля! Вось жа, Я навяду няшчасце на народ гэты, плод іх задумаў, бо не слухалі яны слоў перасцярогі Маёй ды закон Мой адкінулі.
ды ўвесь Ізраэль спракудзіўся адносна закону Твайго і адвярнуўся, каб не слухаць голасу Твайго, ды леглі на нас праклён і ганьба, якія былі запісаны ў кнізе Майсея, паслугача Бога, зграшылі бо мы перад Ім.
Народ Мой настаўлены, каб адвярнуцца ад Мяне, і прызываюць яго ўгору, але поруч не падымаюць яго.
І цяпер грашаць яны далей: адліваюць сабе са срэбра свайго статуі, ідалаў паводле свайго разумення; гэта ўсё работа рамеснікаў. «Ім, — кажуць яны, — складайце ахвяры!» — і людзі цалуюць цялят.
Бо Ізраэль упорысты, як карова наравістая. Ці ж цяпер будзе іх пасвіць Госпад, як ягня на прасторным пасвішчы?
І яны не захацелі слухаць, і адвярнуліся па-бунтарску, і заткнулі вушы сабе, каб не чуць.
Глядзіце, не адвярніцеся ад Гаворачага. Бо калі тыя не ўцяклі ад кары, адвярнуўшыся ад таго, які гаварыў на зямлі, то тым больш мы, калі адвернемся ад Таго, Які да нас з нябёсаў гаворыць.