Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 5:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Як клетка поўная птушак, так іх дамы поўныя падману, і так становяцца яны велічнымі і багатымі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Як клетка поўная птушак, так дамы іхнія поўныя падману, і такім чынам яны становяцца слаўнымі і багатымі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Як клетка, напоўненая птушкамі, дамы іх поўныя падману, праз гэта яны і ўзвысіліся і разбагацелі,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 5:27
14 Крыжаваныя спасылкі  

Спакойныя палаткі рабаўнікоў і бяспечныя для тых, што гнявяць Бога, быццам Бог вядзе іх за руку.


Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.


Сапраўды, справядлівы Ты, Госпадзе, калі б я спрачаўся з Табою; аднак жа, пра законнасць буду гаварыць я з Табою. Чаму шлях бязбожнікаў паспяховы? Добра ўсім крывадушнікам і злачынцам.


Чаму тады адвярнуўся гэты народ, Ерузалім, у адступніцтве трывалым? Ухапіліся за падман і не хочуць навярнуцца”.


Крыўда на крыўдзе, падман на падмане, адмаўляюцца яны ведаць Мяне», — кажа Госпад.


«Я, вось, Госпад, Бог твой з зямлі Егіпецкай; дазволю табе яшчэ пражываць у палатках, як было ў днях сходу.


Дрыжаць, напэўна, аб сваёй маёмасці жыхары Марота, бо спаслана бяда Госпадам на браму Ерузаліма.


і ў той дзень пакараю кожнага, хто пыхліва пераскоквае праз парог і хто напаўняе дом гаспадара свайго злачыннасцю і падманам.


І ўсклікнуў ён магутным голасам: «Паў, паў Бабілон, вялікая распусніца, і стаўся паселішчам дэманаў і турмой усякіх духаў нячыстых, і турмой нячыстай птушкі, і ўсякага нячыстага і ненавіснага звера.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы