ЕЗЭКІІЛЯ 33:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аддасць заклад гэты бязбожнік і зверне, што нарабаваў, будзе жыць паводле законаў, што дае яму жыццё, не будзе дапускацца ніякае ліхоты, то, напэўна, застанецца ён пры жыцці і не памрэ; Біблія (пераклад А.Бокуна) аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі гэты пахібнік верне заклад, за адабранае заплаціць, будзе хадзіць паводле законаў жыцьця, ня робячы нічога благога, - дык ён будзе жывы, не памрэ. |
Дай мне пачуць на світанні міласэрнасць Тваю, бо ўсклаў я надзею на Цябе. Дай мне спазнаць дарогу, па якой я пайду, бо да Цябе ўзвысіў я душу маю.
крыўдзіць беднага і ўбогага, рабуе, не аддае закладзенага, і падымае вочы свае на ідалаў, і дапускаецца агіднасці,
і не крыўдзіў чалавека, закладзенага не затрымліваў і не рабаваў, даваў хлеб свой галоднаму, і голага апранаў у вопратку,
і не крыўдзіць нікога, вяртае закладзенае даўжніку, не рабуе, падае хлеб свой галоднаму і голага апранае ў вопратку,
і даў ім прыказанні Мае, і аб’явіў ім законы Мае, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў сярод іх.
І дом Ізраэля ўзбунтаваўся супраць Мяне ў пустыні: не жылі яны паводле прыказанняў Маіх і законы Мае адкінулі, спаўняючы якія, чалавек жыць імі будзе, і суботы Мае надта апаганілі. Дык Я сказаў, што вылью абурэнне Маё на іх у пустыні і іх знішчу.
І супрацівіліся Мне тыя сыны; не жылі паводле прыказанняў Маіх і не захоўвалі законы Мае, каб спаўняць іх, — калі іх спаўняе чалавек, то ён жыве імі, — і апаганілі суботы Мае. І Я вырашыў, што вылью абурэнне Маё на іх і ўчыню гнеў Мой над імі ў пустыні.
Беражыце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — Госпад!
І на вопратках, узятых у залог, вылежваюцца пры кожным ахвярніку, і віно, атрыманае з абвінавачаных, п’юць у доме Бога свайго.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
Захэй жа, стоячы, сказаў Госпаду: «Госпадзе, вось, палову маёмасці сваёй раздам убогім, а калі каго пакрыўдзіў, аддам у чатыры разы больш».
Не бяры ў заклад жоран або верхні камень млыновы, бо бралася б гэтым само жыццё ў заклад.