Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 33:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 А калі я скажу бязбожніку: “Смерцю памрэш”, а ён адвернецца ад граху свайго і пачне пільнаваць закон і справядлівасць:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 А калі я скажу бязбожніку: “Сьмерцю памрэш!”, і ён адвернецца ад грэху свайго, і будзе чыніць суд і праведнасьць,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 А калі скажу пахібніку: «ты сьмерцю памрэш», і ён адвернецца ад грахоў сваіх і будзе чыніць справядлівасьць і праўду,

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 33:14
17 Крыжаваныя спасылкі  

Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.


Гора бязбожніку за ліха: будзе яму адплата.


Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.


«Калі будзеш навяртацца, Ізраэль, — кажа Госпад, — навярніся да Мяне і, калі аддаліш сваіх ідалаў ад аблічча Майго, не ўцякай.


За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў,


Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.


І калі грэшнік адвернецца ад грахоўнасці сваёй, якой дапусціўся, і будзе спаўняць закон і справядлівасць, ён захавае душу сваю пры жыцці;


і калі бязбожнік адвернецца ад сваёй бязбожнасці і будзе пільнаваць закон і справядлівасць, дзякуючы гэтаму будзе жыць.


Калі Я бязбожніку скажу: “Бязбожнік, ты смерцю памрэш”, а ты нічога не скажаш, каб адвесці бязбожніка ад яго дарогі, то сам бязбожнік памрэ ў сваёй злачыннасці, але адказнасць за яго кроў Я ўскладу на руку тваю.


Самарыя будзе пакарана, бо бунтавалася супраць Бога свайго: будуць гінуць ад меча, малыя іх пабіты, і цяжарныя будуць пасечаны.


Асірыя не збавіць нас, не будзем ужо сядаць на каня, ані будзем больш казаць “Наш Божа!” вырабам рук нашых, бо ў Цябе знойдзе літасць сірата».


Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.


Дык ідзіце і навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў заклікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».


Дык навярніцеся і перамяніцеся, каб грахі вашы былі скасаваны,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы