Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.
ЕЗЭКІІЛЯ 27:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дзеля цябе паголяць яны лысіну, і апрануць жалобныя шаты, і будуць плакаць па табе ў горычы, наракаючы вельмі горка; Біблія (пераклад А.Бокуна) І паголяць дзеля цябе галовы сабе, і падпярэжуцца зрэбніцай. І будуць плакаць па табе з горкай душой, галосячы горка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і астрыгуць па табе валасы нагола і апяражуцца вярэтамі і заплачуць па табе ад душэўнай скрухі горкім плачам; |
Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.
Таму заплачу плачам Язэра дзеля вінаграднікаў Сабамы. Заллю цябе слязьмі сваімі — о Хесебон і Элеале, бо на плады твае і збіранне вінаграду паў крык [ваяроў].
Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;
Дзеля таго сказаў я: «Адыдзіцеся ад мяне, буду горка плакаць: не старайцеся мяне пацешыць дзеля знішчэння дачкі майго народа».
І паўміраюць вялікія і малыя на гэтай зямлі, не будуць яны пахаваныя, і ніхто не будзе па іх плакаць, ніхто не зробіць дзеля іх нарэзаў і не будзе стрыгчыся.
Кожная бо галава аблысее, і кожная барада абголіцца, на ўсіх руках — нарэзы і на сцёгнах — зрэбніца.
«Сын чалавечы, Набукаданосар, цар Бабілона, даў свайму войску цяжкую працу супраць Тыра; кожная галава палысела, і кожнае плячо стамілася, і ні ён, ані яго войска не атрымалі ад Тыра ўзнагароды за цяжкую працу, якую выканалі супраць яго.
І апрануцца ў рыззё, і апануе іх страх; і на ўсіх тварах з’явіцца сорам, і на ўсіх галовах іх — лысіна.
Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.
І замяню святы вашы ў жалобу, а ўсе спевы вашы — у плач; і надзену на ўсе сцёгны вашы зрэбніцу, а на ўсе галовы — лысіну, ды пакладу яе, як жалобу па адзіным сыне, а апошнія дні — як горкі дзень».
І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.
Вырывай валасы свае і абстрыжыся, сумуючы па дзецях, суцяшэнні сваім; павяліч лысіну сваю, як у арла, бо павялі іх у няволю далёка ад цябе!
Дзеля гэтага буду я плакаць і галасіць; буду хадзіць распрануты і голы, і выць буду, як шакалы, і бедаваць, як страусы,
Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,