Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 29:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 «Сын чалавечы, Набукаданосар, цар Бабілона, даў свайму войску цяжкую працу супраць Тыра; кожная галава палысела, і кожнае плячо стамілася, і ні ён, ані яго войска не атрымалі ад Тыра ўзнагароды за цяжкую працу, якую выканалі супраць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 «Сыне чалавечы, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, даў войску свайму працу суп­раць Тыру; кожная галава палысела і кожнае плячо агалела, але ані ён, ані войска ягонае не атрымалі ад Тыру ўзнагароды за працу, якую выканалі суп­раць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 сыне чалавечы! Навухаданосар, цар Вавілонскі, стаміў сваё войска вялікаю працаю каля Тыра; усе галовы аблыселі і ўсе плечы сьцёртыя; а ні яму, а ні войску ягонаму няма ўзнагароды ад Тыра за працу, якую ён паклаў супроць яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 29:18
5 Крыжаваныя спасылкі  

вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.


І вось цяпер даў Я ўсе гэтыя землі ў рукі Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача, аддаю яму нават палявых звяроў, каб яму служылі.


Кожная бо галава аблысее, і кожная барада абголіцца, на ўсіх руках — нарэзы і на сцёгнах — зрэбніца.


І дзеля цябе паголяць яны лысіну, і апрануць жалобныя шаты, і будуць плакаць па табе ў горычы, наракаючы вельмі горка;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы