ДРУГІ ЗАКОН 33:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры справядлівасці. Яны будуць спажываць шчодрасць мора, быццам малако, і багацці, схаваныя ў пяску». Біблія (пераклад А.Бокуна) Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры праведнасьці. Яны будуць карыстацца шчодрасьцю мора і багацьцямі, схаванымі ў пяску». Біблія (пераклад В. Сёмухі) склікаюць яны народ на гару, там колюць законныя ахвяры, бо яны кормяцца багацьцем мора і скарбамі, схаванымі ў пяску. |
Калі гневаецеся, не грашыце; разважце ў сэрцах вашых на ложках вашых і супакойцеся!
Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
І пойдзе шмат людзей, і скажуць яны: «Ідзіце, і ўзыдзем на гару Госпадаву і ў дом Бога Якубава, і хай навучыць Ён нас дарогам Сваім, і будзем хадзіць па сцежках Яго; бо з Сіёна выйдзе закон і слова Госпадава з Ерузаліма».
І будзеш карміцца малаком з грудзей царскіх, і будзеш ведаць, што Я — Госпад, Збаўца твой ды Адкупіцель твой — Усемагутны Якубаў.
Тады ўбачыш і заяснееш, і затрасецца сэрца тваё, і расшырыцца, бо да цябе наплыве многа багацця марскога, моц народаў прыйдзе да цябе.
І пойдуць народы многія, і скажуць: «Хадземце, узыдзем на гару Госпада, і да дома Бога Якубава, і будзе Ён вучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па дарогах Яго». Бо з Сіёна выйдзе закон, і слова Госпадава — з Ерузаліма.
І паставіў яго на высокай зямлі, каб спажываў плады палёў, каб піў мёд са скалы і алей з цвёрдага каменя,
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.