Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 33:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Пра Гада вось што сказаў: «Дабраславёны, хто пашырае Гада! Як леў, ён адпачывае, разрывае ён плячо і галаву.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Да Гада сказаў: «Дабраслаўлёны той, хто пашырае Гада! Як леў будзе ён жыць, ён разарве рамяно і цемя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Пра Гада сказаў: дабраславёны той, хто пашырыў Гада; ён пакоіцца як леў, і ламае мышцу і галаву;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 33:20
14 Крыжаваныя спасылкі  

Гад — разбойнікі будуць нападаць на яго, а ён будзе наступаць ім на пяты.


Юда — малады леў, сын мой, ад здабычы падняўся ты; адпачыць лёг ён, як леў і быццам львіца, і хто пабудзіць яго?


А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.


Яны напалі на мяне ў дзень смутку майго, і зрабіўся Госпад апораю маёю.


І даў Ты мне шчыт збаўлення Твайго, і правіца Твая падтрымала мяне, і Тваё выслухванне ўзвялічвае мяне.


Нават сыны Мемфіса і Тапнэса абголяць табе галаву.


І рэшта Якуба будзе паміж народамі, паміж многімі плямёнамі, як леў сярод звяроў лясных і як ільвяня сярод статкаў авечых; ён, калі прыходзіць, і топча, і раздзірае, і няма такога, хто б уратаваў ад яго.


і ўсімі гарадамі Сэгона, цара амарэйскага, які цараваў у Хесебоне, аж да межаў сыноў Амона;


Пакаленне Рубэна і пакаленне Гада з другою паловай пакалення Манасы валодалі зямлёю, якую даў ім Майсей, паслугач Госпада, на ўсходнім баку за ракой Ярданам:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы