І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,
ДРУГІ ЗАКОН 23:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі складзеш прысягу Госпаду, Богу твайму, не марудзь выканаць яе, бо Госпад, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і залічыцца гэта табе за грэх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад чужога можаш вымагаць адсоткаў, але ад брата ня будзеш вымагаць адсоткаў, каб ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў-ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку тваю ў зямлі, якую ідзеш авалодаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі дасі абяцаньне Госпаду, Богу твайму, адразу выканай яго, бо Гасподзь, Бог твой, спагоніць зь цябе яго, і на табе будзе грэх; |
І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,
хто грошы свае не дае на ліхвярства і хабару супраць бязвіннага не прымае. Той, хто так робіць, не пахіснецца навек.
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
і разгарыцца гнеў Мой, і ўдару вас мечам, і стануць жонкі вашы ўдовамі, а дзеці вашы — сіротамі.
не займаецца ліхвярствам і не вымагае працэнтаў, беражэ руку сваю ад несправядлівасці, справядліва вырашае паміж чалавекам і чалавекам,
І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.
Вось, на гарах ногі вестуна, што супакой абвяшчае. Святкуй, Юда, свае ўрачыстасці і выканай свае абяцанні, бо не пройдзе ўжо больш праз цябе Бэліял: ён дарэшты знішчаны.
Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.
і хай прыйдзе левіт, які не мае часткі і спадчыны з табой, і чужынец, і сірата, і ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, будуць яны есці і наядуцца, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, што будзеш рабіць.
З чужога спаганяй, з суайчынніка ж і блізкага не будзеш мець магчымасці вымагаць тое, што тваё.
Не складай у ахвяру заробку распусніцы або платы распусніка ў доме Госпада, Бога твайго, чым бы ты ні прысягаў, бо Госпад, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.
Заключыў Ёнатан сяброўства з домам Давіда, кажучы: «Хай Госпад будзе паведамлены аб справах ворагаў Давіда!»