ДЗЕІ 5:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, паклікаўшы Апосталаў і пабіўшы, сурова папярэдзілі, каб не прамаўлялі ў імя Ісуса, і адпусцілі іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны ж паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, зьбіўшы, загадалі ім не гаварыць пра імя Ісуса, і вызвалілі іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, білі іх і, забараніўшы ім гаварыць пра імя Ісуса, адпусьцілі іх. |
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
“Не праракуйце!” Але яны праракуюць! “Не праракуйце гэтага, не дасягне нас ганьба!”
і выдадуць Яго на ганьбаванне паганам, на бічаванне і ўкрыжаванне, і трэцяга дня ўваскрэсне».
Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб’яце і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,
Глядзіце самі сябе. Будуць вас аддаваць у суды і біць у сінагогах, і будзеце стаяць перад намеснікамі і царамі на сведчанне ім дзеля Мяне.
І ў свой час паслаў да вінаградараў паслугача, каб аддалі яму частку пладоў вінаградніку; але вінаградары, збіўшы яго, адпусцілі ні з чым.
кажучы: «Хіба не забаранілі мы вам строга, каб вы не навучалі ў гэтае імя? А вось, вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзвесці на нас кроў Гэтага Чалавека».