Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
ГАБРЭЯЎ 12:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Гасподзь, каго любіць, таго і карае; а б'е кожнага сына, якога прымае». |
Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
ЁД. Спазнаў я, Госпадзе, што прысуды Твае — справядлівасць, і па справядлівасці прынізіў Ты мяне.
Шчасны той чалавек, якога ўдасканальваеш Ты, Госпадзе, і паводле закону Твайго навучаеш яго,
Ненавідзіць сына свайго той, хто шкадуе розгі, а хто любіць яго, той заўжды выхоўвае яго.
Не адкідай, сыне мой, настаўленне Госпадава і не пагарджай ім, калі Ён будзе караць цябе,
Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.
Пакарай мяне, Госпадзе, але па законе ды не ў гневе Тваім, каб часам не абярнуў Ты мяне ў нішто.
Дык разважай у сэрцы сваім, што, як чалавек гадуе сына свайго, так Госпад, Бог твой, гадаваў цябе,
Шчасны чалавек, які выстаіць у спакусе, бо па выпрабаванні атрымае вянок жыцця, які абяцае Бог тым, што любяць Яго.
Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.