Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 12:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Бо Гасподзь, каго любіць, таго і карае; а б'е кожнага сына, якога прымае».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае».

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 12:6
19 Крыжаваныя спасылкі  

Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.


бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.


Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.


Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.


Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,


Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён бу­дзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.


Карай мяне, ГОСПАДЗЕ, але паводле правасудзьдзя, ня ў гневе Тваім, каб Ты ня зьніш­чыў мяне.


Дык зразумей у сэрцы тваім, што як бацька выхоўвае сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, выхоўваў цябе,


Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.


Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.


Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны.


Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.


Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,


Чаму наракае чалавек, які жыве? Няхай чалавек [наракае] на грахі свае.


І памёр Элімэлех, муж Наомі, і засталася яна і два сыны ейныя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы