У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
ВЫХАД 23:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я пасылаю анёла, які будзе ісці паперадзе цябе, і будзе сцерагчы ў дарозе, і падвядзе да месца, якое Я прыгатаваў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я пасылаю перад табою анёла, каб ён захоўваў цябе ў дарозе і ўвёў цябе ў месца, якое Я падрыхтаваў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, я пасылаю перад табою анёла ахоўваць цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тую мясьціну, якую Я падрыхтаваў; |
У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
“Госпад, кажа ён, перад абліччам Якога жыву, пашле анёла Свайго з табой, і ён пакіруе дарогай тваёй. І возьмеш сыну майму жонку з радні маёй і з дому бацькі майго.
Госпад, Бог неба, Які забраў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэння майго, Ён сказаў мне і прысягнуў мне, кажучы: “Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім”. Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
Анёл, які вырываў мяне з усякіх бед, хай дабраславіць гэтых хлопцаў! Хай імя маё, а таксама імёны бацькоў маіх, Абрагама і Ізаака, прызываюцца над імі, і хай яны растуць у вялікае мноства на зямлі!»
І, уздымаючыся, Анёл Божы, які ішоў перад лагерам Ізраэля, пайшоў за імі; і разам з ім слуп воблачны, пакідаючы іх наперадзе, стаў за імі.
Напалі на іх трымценне і жах; у магутнасці рукі Тваёй робяцца яны нерухомымі, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць той народ Твой, які ўзяў Ты ва ўласнасць.
Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
Бо пойдзе наперадзе цябе анёл Мой і завядзе цябе да амарэя і хетэя, феразея і хананея, і гівея, і евусея, якіх Я знішчу.
Ты ж ідзі і вядзі народ гэты туды, куды Я табе загадаў, анёл Мой пойдзе перад табою; а Я ў дзень помсты пакараю і гэты грэх іх».
І пашлю перад табой анёла, і выганю хананеяў, амарэяў, хетэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў,
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
У той дзень Госпад абароніць жыхароў Ерузаліма; і самы кволы між імі ў той дзень будзе, як Давід, і дом Давіда будзе, як Бог, як анёл Госпадаў перад імі.
Вось жа, Я пасылаю анёла Майго, і ён прыгатуе дарогу перада Мною; і зараз жа прыйдзе ў святыню Сваю Валадар, Якога вы чакаеце, і Анёл запавету, якога вы прагнеце. Вось, Ён прыходзіць, — кажа Госпад Магуццяў; —
і як мы клікалі Госпада, і як выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла, Які вывеў нас з Егіпта. І вось мы ў горадзе Кадэсе, што знаходзіцца пры межах тваіх, размясціліся
І ўзгарэўся гнеў Бога, што ён паехаў; і паўстаў Анёл Госпадаў на дарозе супраць Балаама, каб затрымаць яго; ён жа меў двух паслугачоў і ехаў на сваёй асліцы.
Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.
І калі адыду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.
І ён сказаў: «Госпад прыйшоў з Сіная і з Сэіра з’явіўся ім; з’явіўся з гары Паран і прыбыў у Мэрыбу каля Кадэса, з Яго правіцы агонь палае.
Госпад, Бог ваш, разгоніць іх і прыме іх ад аблічча вашага, і вы будзеце валодаць іх зямлёю, як Ён вам абяцаў.
Калі ж Ешуа быў на полі каля горада Ерыхона, падняў вочы і ўбачыў мужчыну, што стаяў насупраць яго, трымаючы аголены меч; і падышоў Ешуа да яго, і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?»
Ён адказаў: «Не; я кіраўнік войска Госпада, і вось я прыйшоў». Тады Ешуа ўпаў вобліч і, пакланіўшыся, сказаў: «Што скажа Госпад слузе свайму?»
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол горада раз у дзень: так рабіце шэсць дзён.