ВЫСЛОЎІ 5:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вусны распусніцы сочацца мёдам, а горла яе больш бліскучае, чым алей; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе; |
каб захавала яна цябе ад чужой жонкі і ад чужой жанчыны, што гаворыць свае салодкія словы.
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.