А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.
ВЫСЛОЎІ 30:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вока, што кпіць з бацькі і што адцураецца паслушэнства маці — хай крумкачы з-за ракі выдзеўбаюць яго і хай з’ядуць яго дзеці арла. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя! |
А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.
Слухай бацьку свайго, які парадзіў цябе, і не будзь пагардлівы, калі састарэе маці твая.
Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, будзе пакараны смерцю; хто праклінаў бацьку або маці, той выклікаў смерць на сябе.
Сын паважае бацьку свайго, і слуга — гаспадара свайго. Такім чынам, калі Я — бацька, дзе ж павага да Мяне? І калі Я — Госпад, дзе ж страх перада Мною? — кажа Госпад Магуццяў да вас, святары, якія зневажаеце імя Маё і кажаце: “Чым зневажаем мы імя Тваё?”
Труп твой будзе пажываю ўсім птушкам нябесным і звярам зямным, і ніхто не будзе адганяць іх.
і сказаў ён Давіду: «Хадзі да мяне, а я аддам цела тваё птушкам паднебным і звярам зямным».