Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 21:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на скале, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла сядаць на іх птушкам паднебным удзень і зьвярам палявым уначы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Тады Рыцпа, дачка Айя, узяла вярэту і паслала сабе на той гары, і сядзела яна ад пачатку жніва і да таго часу, пакуль не паліліся на іх воды Божыя зь неба, і не дазваляла кранаць іх птушкам нябесным удзень і зьвярам польным уначы.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 21:10
19 Крыжаваныя спасылкі  

дык труп яго хай не застаецца на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам кожны, хто вісіць на дрэве. Ніколі не пагань зямлю сваю, якую даў табе ва ўласнасць Госпад, Бог твой.


Прасіце ў Госпада дажджу ў час, калі дождж спазняецца. Госпад выклікае маланкі і дасць дождж з хмараў кожнай раслінцы ў полі.


І вы, сыны Сіёна, радуйцеся і цешцеся ў Госпадзе, Богу вашым, бо Ён даў вам паводле справядлівасці дождж і ўчыніў, каб праліўся на вас дождж ранні і дождж позні, як і раней.


Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.


А ў Саўла была наложніца на імя Рэспа, дачка Аі. І сказаў Ісбаал Абнэру: «Чаму ты ўвайшоў да наложніцы бацькі майго?»


Што ж так сумна мыкае жывёла, бо не маюць яны пашы? Нават чароды авечак прападаюць.


Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».


На гарах Ізраэля ўпадзеш ты, і ўсе твае дружыны, і народы, якія з табою; драпежным птушкам усякага роду і дзікім звярам палявым на жыраванне аддаю Я цябе:


Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».


і скіне з сябе адзенне палоннай, і, седзячы ў доме тваім, будзе адзін месяц аплакваць бацьку і маці сваю. Потым увойдзеш да яе, і злучышся з ёю, і будзе яна жонкай тваёй.


Я дам зямлі вашай дождж ранні і позні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і алівы.


і сказаў ён Давіду: «Хадзі да мяне, а я аддам цела тваё птушкам паднебным і звярам зямным».


Па іх здыме табе фараон галаву і павесіць цябе на шыбеніцы, і птушкі будуць дзяўбсці цела тваё».


Сёння аддасць цябе Госпад у рукі мае, і я заб’ю цябе, і адсяку табе галаву; і аддам труп твой і трупы лагера філістынцаў сёння птушкам паднебным і звярам зямным, каб ведала ўся зямля, што ёсць Бог у Ізраэля


І было паведамлена Давіду аб тым, што рабіла Рэспа, дачка Аі, наложніца Саўла.


Калі хто дапусціцца злачынства, якое варта пакарання смерцю, то, каб вынішчыць, ты павесіш яго на шыбеніцы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы