І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
ВЫСЛОЎІ 20:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы чалавек, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, пакіне па сабе шчаслівых дзяцей. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго! |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
У зямлі Уц жыў чалавек на імя Ёў, і быў гэты чалавек шчыры і праўдзівы, які шанаваў Бога і пазбягаў зла.
ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
Той, хто ходзіць беззаганна і робіць справядлівасць; той, хто гаворыць праўду ў сэрцы сваім;
Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.
Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
Той, хто робіць па справядлівасці і гаворыць сумленна, хто адкідае здабыткі з рабавання, хто атрасае рукі свае ад прыняцця хабару, хто затыкае вушы свае, каб не чуць крыві, і заплюшчвае вочы, каб не бачыць ліхоцця,
І дам ім адно сэрца і шлях адзін, каб шанавалі Мяне ва ўсе дні, каб добра было ім і дзецям іх пасля іх.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш».
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.