ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
ВЫСЛОЎІ 14:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вянок мудрых — іх багацце, а неразумнасць бязглуздых — глупства. Біблія (пераклад А.Бокуна) Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вянок мудрых - багацьце іхняе, а дурасьць невукаў дурасьць і ёсьць. |
ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
Калі стаўчэш бязглуздага ў ступцы таўкачом разам з зярнятамі, не выйдзе з яго бязглуздасць.
І будзе трываласць у тваіх часах; багацце збаўлення — мудрасць і веды. Страх Божы ёсць найбольшы скарб Яго.
І Я вам кажу: здабывайце сабе сяброў багаццем нягодным, каб, калі яго не стане, прынялі вас у вечныя сялібы.