Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 48:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Язэп, адсунуўшы дзяцей ад грудзей бацькі, пакланіўся яму тварам аж да зямлі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных, і пакланіўся яму абліччам сваім да зямлі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных і пакланіўся яму тварам да самай зямлі.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 48:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ён падняў вочы, з’явіліся перад ім тры чалавекі, якія стаялі каля яго. Калі ён убачыў іх, то паспяшаўся ад дзвярэй палаткі сваёй насустрач, і пакланіўся да зямлі,


Увечары, калі Лот сядзеў пры браме горада, прыбылі два анёлы ў Садом. Ён, калі ўбачыў іх, падняўся і пайшоў насустрач ім; і ўшанаваў іх, упаўшы на зямлю,


Тады Абрагам устаў і аддаў паклон народу зямлі, значыць сынам Хетавым,


А сам, ідучы перад усімі, сем разоў пакланіўся да зямлі, пакуль падышоў да брата свайго.


І Язэп быў правіцелем у зямлі Егіпецкай, і за яго згодай прадавалася збожжа народам. І калі прыбылі браты Язэпа і пакланіліся яму нізка да зямлі,


і сказаў сыну свайму: «Не быў я пазбаўлены таго, каб убачыць цябе, звыш таго, паказаў мне Бог нашчадкаў тваіх».


І паставіў Эфраіма праваруч сябе, гэта значыць леваруч Ізраэля, а Манасу лявіцай сваёй, значыць, праваруч бацькі; і падвёў абодвух да яго.


Дык прыйшла Бэтсэба да цара Саламона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І цар устаў насустрач ёй, і пакланіўся ёй, і сеў на свой пасад; таксама пастаўлены быў пасад для маці цара, якая села праваруч цара.


Яна ўвайшла, і ўпала да ног яго, і пакланілася да зямлі, і ўзяла сына свайго і выйшла.


Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.


І зараз жа Майсей пакланіўся, нахіляючыся да зямлі, і сказаў, кланяючыся:


КОФ. Устаюць дзеці яе і называюць яе самай шчаслівай, і муж яе хваліць яе:


Хай кожны паважае маці і бацьку свайго. Пільнуйце суботы Мае. Я — Госпад, Бог ваш!


Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я — Госпад.


Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва.