Дык зненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславення, якім дабраславіў яго бацька, і сказаў у сваім сэрцы: «Калі пройдуць дні жалобы па бацьку маім, заб’ю Якуба, брата свайго».
БЫЦЦЁ 37:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І браты яго, бачачы, што бацька любіць яго болей за ўсіх сыноў, зненавідзелі яго і не маглі з ім спакойна гаварыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго болей за ўсіх братоў ягоных; і зьненавідзелі яго і не маглі гаварыць зь ім дружалюбна. |
Дык зненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславення, якім дабраславіў яго бацька, і сказаў у сваім сэрцы: «Калі пройдуць дні жалобы па бацьку маім, заб’ю Якуба, брата свайго».
І здарылася таксама, што ён расказаў братам сваім убачаны сон, і было гэта прычынай яшчэ большай нянавісці да яго.
а на Каіна і дар яго не зірнуў. Моцна ўзлаваўся Каін, і панурым сталася аблічча яго.
Знямогся я, крычучы, ахрыплым сталася горла маё; стаміліся вочы мае, так чакаю я Бога майго.
Бо і браты твае, і дом бацькі твайго, нават яны чыняць подступы супраць цябе і крычаць за табою на поўны голас; не вер ім, калі будуць гаварыць табе добрае.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.
Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.
Калі б хто сказаў: «Я люблю Бога» і ненавідзеў бы брата свайго, той ілгун; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога не бачыць.
Калі пачуў Эліяб, старэйшы брат яго, як ён гаварыў аб гэтым з іншымі, загневаўся на Давіда і сказаў: «Чаго ты прыйшоў і каму пакінуў тых нешматлікіх авечак у пустыні? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты, каб паглядзець на вайну».