Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 Дык зненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславення, якім дабраславіў яго бацька, і сказаў у сваім сэрцы: «Калі пройдуць дні жалобы па бацьку маім, заб’ю Якуба, брата свайго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: «Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 І зьненавідзеў Ісаў Якава за дабраславеньне, якім дабраславіў яго бацька ягоны; і сказаў Ісаў у сэрцы сваім: набліжаюцца дні плачу па бацьку маім; і я заб'ю Якава, брата майго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:41
34 Крыжаваныя спасылкі  

Калі Рэбэцы паведамілі пра тое, што казаў Эзаў, старэйшы сын яе, паслала яна паклікаць Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: «Вось, Эзаў, брат твой, пагражае забіць цябе.


Вырві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Эзава, бо я вельмі баюся яго; каб часам, прыйшоўшы, не забіў ён маці з дзецьмі.


І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.


І вярнуліся пасланцы да Якуба, і сказалі: «Прыбылі мы да Эзава, брата твайго, а вось жа ён спяшаецца насустрач табе з чатырмастамі людзьмі».


І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.


Калі яны яго ўбачылі яшчэ здалёку, перш, чым падышоў ён да іх, надумаліся яго забіць.


І браты яго, бачачы, што бацька любіць яго болей за ўсіх сыноў, зненавідзелі яго і не маглі з ім спакойна гаварыць.


І сказалі яму браты: «Няўжо ты будзеш нашым царом? І няўжо будзеш валадарыць над намі, і будзем у тваёй уладзе?» І яшчэ горш яго зненавідзелі з прычыны яго сноў і слоў.


Па смерці бацькі Якуба браты Язэпа баяліся і казалі паміж сабой: «Каб часам не ўспомніў ён пра несправядлівасць, ад якой пацярпеў, ды не адпомсціў нам за ўсё ліха, што мы ўчынілі».


І загадаў паслугачам сваім, лекарам, каб забальзамавалі яго бацьку.


Яны выцягнулі яго з калясніцы ў іншую калясніцу і завезлі ў Ерузалім; і памёр ён, і быў пахаваны ў грабніцы бацькоў яго; і ўся Юдэя і Ерузалім плакалі па ім.


Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.


Я паводзіў сябе, як у адносінах да сваяка ці да брата майго, тужлівы, хіліў галаву, быццам па маці смуткуючы.


Лепшая дробязь у справядлівага, чым вялікі дастатак у грэшнікаў.


Бо ногі іх бягуць да злачынства і спяшаюцца, каб праліць кроў.


Брат, якога абражаюць, мацнейшы за моцны горад, а сваркі — як крэпасці гарадоў.


Ліха задумваецца ў сэрцы яго, увесь час сее ён раздоры і бяду.


Не будзь скоры ў душы да гневу, бо гнеў спачывае ў душы неразумнага.


За тое, што меў ты вечную варожасць і аддаў сыноў Ізраэля пад меч у час смутку іх, у час страшнай кары,


Плакалі па ім сыны Ізраэля трыццаць дзён на раўніне Мааба. Пасля скончыліся дні жалобы па Майсею.


Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы