І ён паслухаў яго. Бо прыйшоў цар асірыйцаў у Дамаск, і знішчыў яго, і жыхароў яго перасяліў у Кір; а Разіна забіў.
АМОСА 9:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці ж вы, сыны Ізраэля, не такія Мне, як сыны этыёпцы? — кажа Госпад. — Ці ж не Я вывеў Ізраэля з зямлі Егіпецкай і філістынцаў — з Кафтора, і сірыйцаў — з Кіра? Біблія (пераклад А.Бокуна) Хіба вы для Мяне не такія, сыны Ізраіля, як сыны Кушанаў, кажа ГОСПАД? Хіба ня Я вывеў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, а Філістынцаў — з Кафтору, і Сірыйцаў — з Кіру? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці не такія, як сыны Эфіопаў, і вы для Мяне, сыны Ізраілевыя? кажа Гасподзь. Ці ня Я вывеў Ізраіля зь зямлі Егіпецкай і Філістымлянаў - з Кафтора і Арамлянаў - з Кіра? |
І ён паслухаў яго. Бо прыйшоў цар асірыйцаў у Дамаск, і знішчыў яго, і жыхароў яго перасяліў у Кір; а Разіна забіў.
А выйшаў супраць іх вайной Зара, этыёп з войскам у мільён, і з трымастамі калясніцамі і дайшоў аж да Марэсы.
так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта.
бо Я — Госпад, Бог твой, Святы Ізраэля, твой Збаўца: Я даў Егіпет на адкупленне цябе, Этыёпію і Сабу — за цябе,
Ці ж можа этыёп змяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце добрае рабіць, вы, якія навучыліся паводзіць сябе крывадушна?
дзеля надыходу дня, калі будуць знішчаны ўсе філістынцы ды будзе выгублены кожны астатні памагаты для Тыра і Сідона: вынішчае бо Госпад філістынцаў і рэшту вострава Кафтор».
Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.
І сатру запоры Дамаска, і знішчу жыхароў з даліны Авэн і трымаючага скіпетр з Бэтэдэна, а народ сірыйскі заведзены будзе ў палон у Кір”, — кажа Госпад.
Вывеў жа Я вас з зямлі Егіпецкай, і вёў вас праз пустыню сорак гадоў, каб вы атрымалі ў спадчыну зямлю амарэяў.
У той спосаб і авімаў, якія пражывалі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі кафтарымы, якія прыбылі з Кафтора, каб пасяліцца на іх месцы.