А калі ты бачыў другі раз сон, які датычыўся той самай справы, гэта ёсць моцным доказам, што тое, што Бог сказаў, у хуткім часе Богам будзе споўнена.
АДКРЫЦЦЁ 22:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог святых прарокаў, паслаў Свайго анёла, каб паказаць паслугачам Сваім, што павінна стацца неўзабаве. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне: гэтыя словы слушныя і праўдзівыя; і Гасподзь Бог сьвятых прарокаў паслаў анёла Свайго паказаць рабам Сваім тое, што мае быць неўзабаве. |
А калі ты бачыў другі раз сон, які датычыўся той самай справы, гэта ёсць моцным доказам, што тое, што Бог сказаў, у хуткім часе Богам будзе споўнена.
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.
Мой Бог паслаў Анёла Свайго, і Ён закрыў пашчы львам; і не скрыўдзілі яны мяне, бо перад Ім знайшлася ў мяне справядлівасць; але і адносна цябе, цару, не зрабіў я нічога благога».
Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і яны збяруць з Валадарства Яго ўсе згаршэнні і тых, што чыняць беззаконне,
Закон і прарокі былі аж да Яна; а адгэтуль весціцца Валадарства Божае, і кожны дзеля яго сілу прымяняе.
Тады Пётра, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў анёла Свайго ды вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ юдэйскі».
а Бог такім чынам здзейсніў тое, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх прарокаў, што Хрыстос Яго будзе цярпець.
Кажу, браты, што час кароткі! Дык трэба, каб тыя, што маюць жонак, жылі, як быццам не маюць;
і вам, якія прыгнёт пераносіце, даць супачынак з намі ў час аб’яўлення з неба Госпада нашага Ісуса з анёламі магутнасці Яго,
Адсюль, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і шанавалі іх, дык ці не шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць?
Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.
каб вы памяталі тыя словы, якія прадказаны былі святымі прарокамі, і прыказанне Госпада і Збаўцы, перададзенае Апосталамі.
Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое Яму даў Бог, каб аб’явіў рабам Сваім, што павінна стацца ў хуткім часе; і, паслаўшы праз анёла Свайго, Ён даў знак рабу Свайму Яну,
Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».
І кажа мне: «Напішы: “Шчасныя пакліканыя на вячэру шлюбную Ягняці”». І кажа мне: «Гэта сапраўды словы Божыя».
І сказаў Той, Які сядзеў на пасадзе: «Вось, Я ствараю ўсё новае». І кажа: «Напішы: словы гэтыя верныя і праўдзівыя».
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, поўных сямю плягамі апошнімі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзі, пакажу табе жонку, нявесту Ягняці».
І паказаў мне чыстую раку вады жыцця, светлую, як быццам крышталь, якая выцякае з пасада Бога і Ягняці.
Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».
Пасля гэтага ўбачыў я: і вось, дзверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам трубы, што размаўляла са мною і казала: «Увайдзі сюды, і Я пакажу табе тое, што павінна стацца пасля».