ІСУСА 23:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабем як уласнасць для вашых пакаленняў тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і ўсе, якія я вынішчыў ад Ярдана аж па Вялікае мора на захадзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Глядзіце, я падзяліў між вас жэрабям як спадчыну для каленаў вашых тыя народы, якія засталіся за Ярданам, і ўсе народы, якія я вынішчыў да Мора Вялікага на захадзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, я падзяліў вам па жэрабі астаткі народаў гэтых у надзел плямёнам вашым, усе народы, якія я вынішчыў, ад Ярдана да вялікага мора, на захад сонца. |
І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
«Я вынішчыў народы, разбураны ўмацаванні іх; пустымі зрабіў Я вуліцы іх, так што няма каму хадзіць; апусцелыя гарады іх, не засталося ані чалавека, ані жыхара.
Калі Госпад, Бог твой, раскідае перад абліччам тваім народы, да якіх ты ідзеш, каб завалодаць імі, і ты завалодаеш імі, і абжывешся на іх зямлі,
Ешуа кінуў ім жэрабя перад Госпадам у Сіло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраэля па іх частках.