Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 23:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 і вы бачылі ўсё, што зрабіў Госпад, Бог ваш, усім гэтым народам, і як Ён змагаўся за вас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 а вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, усім гэтым народам перад абліччам вашым, бо ГОСПАД, Бог ваш, ваяваў за вас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Вы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь Бог ваш перад абліччам вашым з усімі гэтымі народамі, бо Гасподзь Бог ваш Сам змагаўся за вас.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 23:3
13 Крыжаваныя спасылкі  

Госпад будзе ваяваць за вас, а вы будзьце спакойнымі».


“Вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам, як панёс вас, як на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.


і калі Я ўвёў іх у зямлю, над якою Я ўзняў руку Маю, каб даць яе ім, убачылі яны кожны ўзгорак высокі і кожнае густалістае дрэва, і ўсклалі там свае ахвяры, і выклікалі гнеў там ахвярамі сваімі; і там ускладалі свае пахкія ахвяры, і ўчынялі ўзліванні свае”.


І вочы вашы будуць бачыць гэта, і вы скажаце: “Магутны Госпад і па-за межамі Ізраэля!”


Госпад Бог, Які ёсць правадыр ваш, Сам будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Егіпце на вачах вашых.


бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі і будзе ваяваць за вас з ворагамі вашымі, каб выратаваць вас з небяспекі”.


Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх


Калі скажаш ты ў сэрцы сваім: «Гэтыя народы большыя лікам за мяне; як жа змагу я вынішчыць іх?» —


У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.


Не было падобнага дня ані перад тым, ані потым, каб Госпад паслухаў голас чалавека, бо Госпад ваяваў на баку Ізраэля.


і ўсіх цароў і іх землі захапіў адным паходам; бо Госпад, Бог Ізраэля, ваяваў на баку Ізраэля.


адзін з вас гоніць тысячу ворагаў, бо Госпад, Бог ваш, Сам ваюе за вас, як абяцаў;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы