Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй; і будуць адным целам.
ІСУСА 23:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі вы пажадаеце адысці ад вернага шляху, як тыя народы, што засталіся сярод вас, і сябраваць, і змешвацца праз шлюбы з імі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі вы адвернецеся [ад Яго] і будзеце сябраваць і мяшацца сужонствамі з гэтымі народамі, якія сярод вас засталіся, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж вы адвернецеся і прыстанеце да пазасталых з народаў гэтых, якія засталіся сярод вас, і ўступеце ў роднасьць зь імі і будзеце хадзіць да іх і яны да вас. |
Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй; і будуць адным целам.
з тых народаў, пра якіх Госпад загадаў ізраэльцам: «Не ўваходзьце да іх, і яны хай не ўваходзяць да вас, бо, напэўна, яны адвернуць сэрцы вашы, так што вы пойдзеце за багамі іх». Такім чынам, да іх прыхіліўся Саламон каханнем;
І, калі быў ён ужо стары, папсавана было сэрца яго праз жонак, каб пайшоў ён за чужымі багамі; і сэрца яго не было адданае Госпаду, Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі яго,
А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.
Гора народу грэшнаму, народу, абцяжаранаму беззаконнем, племю разбэшчанаму, дзецям пагібельным! Яны пакінулі Госпада, пагардзілі Святым Ізраэлевым, павярнуліся спіной.
Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.
і тых, якія адварочваюцца ад Госпада, і тых, якія не шукаюць Госпада і не пытаюцца пра Яго».
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, жывуць там. І будзе пазнейшае чалавеку таму горшым за першае. Так будзе і гэтаму роду крывадушнаму».
бо Госпад, Бог твой, пасярод цябе, — Бог руплівы апякун; каб не ўзгарэўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе і каб не сцёр Ён цябе з паверхні зямлі.
Не злучайся з імі ў шлюбе: не аддавай дачкі сваёй сынам іх, а іх дачку не прымай для сына твайго,
бо яна звядзе сына твайго, каб не ішоў ён следам за Ім ды каб служыў другім багам, і ўзгарыцца гнеў Госпада на вас, і Ён хутка вас знішчыць.
Бацька і маці яго сказалі яму: «Ці ж няма жанчыны між дачок братоў тваіх і ва ўсім народзе тваім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў філістынцаў, якія неабрэзаныя?» І сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае».
І бралі яны за жонак іх дачок, і самі сваіх дачок аддавалі іх сынам, і служылі багам іх.