Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 з тых народаў, пра якіх Госпад загадаў ізраэльцам: «Не ўваходзьце да іх, і яны хай не ўваходзяць да вас, бо, напэўна, яны адвернуць сэрцы вашы, так што вы пойдзеце за багамі іх». Такім чынам, да іх прыхіліўся Саламон каханнем;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 з тых народаў, пра якія ГОСПАД сказаў сынам Ізраіля: «Не ўваходзьце да іх, і яны няхай не ўваходзяць да вас, бо яны прывабяць сэрцы вашыя да багоў іхніх». І да іх прыхіліўся Салямон каханьнем.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 з тых народаў, пра якіх Гасподзь сказаў сынам Ізраілевым: не ўваходзьце да іх, і яны хай не ўваходзяць да вас, каб яны ня схілілі сэрца вашага да сваіх багоў. Да іх прыляпіўся Саламон каханьнем.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 11:2
24 Крыжаваныя спасылкі  

Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй; і будуць адным целам.


І зраслася душа яго з ёю, пакахаў ён дзяўчыну, і прамаўляў да яе міла.


Дык разгневаўся Госпад на Саламона за тое, што адвярнуў ён сэрца свае ад Госпада, Бога Ізраэля, Які з’яўляўся яму двойчы


Насустрач яму выбег Егу, сын Ханані Прадракальніка, і сказаў яму: «Бязбожніку ты даеш дапамогу і з тымі, што ненавідзяць Госпада, распачынаеш сяброўства, — і таму сапраўды заслужыў ты гнеў Госпада;


І пайшоў дарогаю цароў Ізраэля так, як рабіў дом Ахаба; дачка ж Ахаба была яго жонкаю. І нарабіў ён ліха перад абліччам Госпада.


Дык цяпер не давайце дачок сваіх за жонак сынам іх, і дачок іх не бярыце за жонак сынам вашым; і не шукайце запавету з імі і дабрабыту іх аж навек, каб вы сталі моцнымі і спажывалі тое, што добрае на гэтай зямлі, і пакінулі ў спадчыну сынам вашым навекі”.


Ці ж мне не ўзненавідзець тых, што зненавідзелі Цябе, і ці не адцурацца мне тых, што бунтуюць супраць Цябе?


Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.


Сцеражыся, каб з жыхарамі зямлі, у якую ўвойдзеш, ніколі не заключаць пагаднення, якое будзе табе на загубу;


Не бяры з іх дачок сынам сваім жонак, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі, не прымусілі і сыноў тваіх распуснічаць з багамі сваімі.


Здраджвае Юда, і агіднасць дапушчана ў Ізраэлі і ў Ерузаліме, бо Юда апаганіў святыню Госпада, якую любіў, і ўзяў сабе за жонку дачку чужога бога.


Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.


Любоў хай будзе без крывадушнасці. Адварочвайцеся ад ліха, прыгартайцеся да дабра;


Не падманвайце сябе: «Благія сяброўствы псуюць добрыя звычаі».


Але маю Я супраць цябе тое, што пакінуў ты тваю першую любоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы