А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
ІСАІ 6:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І далёка адкіне Госпад людзей, і будзе вялікая пустэча пасярод краіны; Біблія (пераклад А.Бокуна) І выкіне ГОСПАД людзей, і будзе вялікая пустэча пасярод зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выдаліць Гасподзь людзей, і вялікае запусьценьне будзе на гэтай зямлі. |
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
і цар Бабілона ўдарыў іх, і забіў у Рэблі, у зямлі Эмат. І быў Юда выселены са сваёй зямлі.
Павялічыў Ты народ, Госпадзе, павялічыў народ, праславіўся; пашырыў усе межы зямлі.
У вушах маіх загучала прысяга Госпада Магуццяў: «Напэўна, многа дамоў будзе знішчана: выгодныя і прыгожыя — без жыхароў!»
«Я пакінуў дом Свой, пакінуў спадчыну Сваю, тое, што любіла душа Мая, аддаў у рукі непрыяцеляў яе.
І аддам іх на абурэнне ўсім царствам зямлі дзеля Манасы, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за ўсё тое, што ён учыніў у Ерузаліме.
Ад крыку вершніка і лучніка ўцякае кожны горад; кідаюцца яны ў гушчары лясныя і ўзбіраюцца на скалы; усе гарады пакінуты, і не жыве ў іх аніводны чалавек.
І цар Бабілона забіў іх, і замардаваў іх у Рэблі, у зямлі Эмат. І быў выселены Юда з зямлі сваёй.
знішчу людзей і жывёлу, знішчу птушак паднебных і рыб марскіх. І загінуць бязбожнікі, і знішчу людзей з аблічча зямлі, — кажа Госпад.
Бо калі іх адрынутасць ёсць прымірэнне свету, то чым жа будзе далучэнне, калі не жыццём з мёртвых?
Госпад расцярушыць цябе сярод усіх народаў, ад пачатку зямлі да яе крайніх межаў, і там будзеш ты служыць чужым багам, якіх не ведаў ты і бацькі твае, дрэвам і каменям.