і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».
ІСАІ 59:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перавярнулі дагары нагамі закон, а дзе там справядлівасць; захісталася праўда на плошчы, і законнасць увайсці туды не можа. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адступіўся назад суд, і праведнасьць стаіць здалёк, спатыкнулася праўда на плошчы, і справядлівасьць ня можа ўвайсьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І суд адступіў назад, і праўда стала здалёку, бо ісьціна спатыкнулася на плошчы, і сумленнасьць ня можа ўвайсьці. |
і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».
Такім чынам, грамадзяне яго, старэйшыны і магнаты, якія жылі разам з ім у горадзе, зрабілі так, як ім загадала Езабэль і як было напісана ў лісце, які яна паслала ім.
Наблізіліся тыя, што пераследуюць мяне ў ліхасці, але ад закону Твайго аддаліліся яны.
І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;
Як жа гэта горад верны, поўны праўды, стаўся распусным? Справядлівасць пражывала ў ім, а цяпер, вось, забойцы.
Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.
Усе рыкаем, быццам мядзведзі, і, як галубы, гуркочам. Чакаем законнасці, а яе няма, збаўлення, але яно ад нас далёка.
Няма нікога, хто б заклікаў да справядлівасці, няма нікога, хто б судзіў праўдзіва. Ні на што не абапіраюцца і гавораць марна, і нараджаюць злачынства, і плодзяць ліхоту.
Таму аддалілася ад нас законнасць і не даходзіць да нас правасуддзе; чакаем святла, і, вось, цемра, яснасці, а ходзім у тумане.
прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»
І ты скажаш ім: «Гэта народ, які не паслухаў голасу Госпада, Бога свайго, ды не прыняў павучання. Знікла праўда, прапала з іх вуснаў!»
Войска ж дадзена было супраць пастаяннай ахвяры з-за грахоў, і праўда была кінута на зямлю; ён жа зрабіў рог, і пашанцавала яму.
Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Ці бягуць коні па скалах, або ці арэцца мора валамі; вы ж замяняеце закон на атруту, а плод справядлівасці — на палын.
Дзеля таго закон страчвае сваю моц, і суд не даходзіць да канца, бо бязбожнік крыўдзіць справядлівага, таму прысуд становіцца крывадушны.