Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:150 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

150 Наблізіліся тыя, што пераследуюць мяне ў ліхасці, але ад закону Твайго аддаліліся яны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

150 Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:150
14 Крыжаваныя спасылкі  

дык цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіду, кажучы: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў цар і ўсе людзі, якія пры ім”».


Яны казалі Богу: “Адыдзіся ад нас! Не хочам ведаць шляхоў Тваіх.


Ссохлася, як цагліна, горла маё, і язык мой прыстаў да гартані маёй, у парахно смерці звёў Ты мяне.


Калі набліжаюцца да мяне зламыснікі, каб жэрці цела маё; тыя, што прыгнятаюць мяне, і ворагі мае, — дык яны самі саслабеюць і паваляцца.


Ты ж ненавідзіш павучанне і адкідаеш словы Мае назад.


«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?


Шанаванне Госпада ёсць аснова ведаў. Мудрасці і навучання адцураюцца бязглуздыя.


Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай.


Усе рыкаем, быццам мядзведзі, і, як галубы, гуркочам. Чакаем законнасці, а яе няма, збаўлення, але яно ад нас далёка.


Перавярнулі дагары нагамі закон, а дзе там справядлівасць; захісталася праўда на плошчы, і законнасць увайсці туды не можа.


І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэс; і ўмацаваў рукі яго ў Богу,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы