Ды выслухай просьбы паслугача Твайго і народа Твайго Ізраэля, калі будуць маліцца на гэтым месцы; пачуй з жытла Твайго, з неба — выслухай і будзь літасцівы!
ІСАІ 43:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я, Я — Той Самы, Які нішчу правіннасці твае адносна Мяне і не ўспомню грахоў тваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я, Я — Той, Які сьцірае правіны твае адносна Мяне, і ня памятае грахоў тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я, Я Сам згладжваю злачынствы твае дзеля Сябе Самога і грахоў тваіх не ўзгадаю. |
Ды выслухай просьбы паслугача Твайго і народа Твайго Ізраэля, калі будуць маліцца на гэтым месцы; пачуй з жытла Твайго, з неба — выслухай і будзь літасцівы!
ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
Злітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасці Тваёй; і паводле мноства літасцівасці Тваёй зруйнуй правіннасць маю.
Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.
І Я абараню гэты горад, каб уратаваць яго, дзеля Мяне ды дзеля паслугача Майго Давіда».
Вось жа, на супакой замянілася горыч мая. Ты вось вырваў душу маю з ямы загубы, кінуў за спіну Сваю ўсе грахі мае.
Зняў, як хмару, няправасці твае і грахі твае, быццам воблака; вярніся да Мяне, бо Я адкупіў Цябе!»
Дзеля Мяне, дзеля Мяне так учыню, каб не быў зняважаны; і славы Сваёй не аддам іншаму.
Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!
Не гневайся залішне, Госпадзе, і не май больш у памяці правіннасці. Глянь, вось, мы ўсе — народ Твой!
І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».
“У тыя дні і ў той час, — кажа Госпад, — будуць шукаць правіну ў Ізраэля, але не будзе яе, і граху ў Юды не знойдуць, бо літасцівы буду да тых, якіх пакіну.
Усе злачыннасці яго, якіх дапусціўся, не будуць яму залічаны; у справядлівасці сваёй, якую робіць, жыць будзе.
І зрабіў Я паводле імя Майго, каб не было яно зняважана перад народамі, з якіх Я вывеў іх на вачах іх.
Але адвярнуў Я руку Сваю і вырашыў дзеля імя Майго, каб не зневажаць яго на віду народаў, ад якіх Я вывеў іх на вачах іх.
І зрабіў Я дзеля імя Майго, каб не было яно зняважана на вачах паганаў, сярод якіх знаходзіліся і сярод якіх Я з’явіўся ім, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай.
ніводзін з дапушчаных ім грахоў не будзе яму залічаны: хадзіў ён паводле закону і справядлівасці, дык застанецца пры жыцці.
Дзеля таго скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Не дзеля вас Я зраблю гэта, доме Ізраэля, але дзеля святога імя Майго, якое зняважылі вы сярод паганаў, да якіх папрыходзілі.
І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»
Закон жа прыйшоў пасля, так што злачынствы памнажаліся; а дзе памножыўся грэх, там празмерна памножылася ласка,