Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 20:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І зрабіў Я дзеля імя Майго, каб не было яно зняважана на вачах паганаў, сярод якіх знаходзіліся і сярод якіх Я з’явіўся ім, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, сярод якіх яны былі, на вачах якіх Я аб’явіўся ім, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Але Я зрабіў дзеля імя Майго, каб яно ня ганілася перад народамі, сярод якіх былі яны, і на вачах у якіх Я адкрыў Сябе ім, каб вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 20:9
16 Крыжаваныя спасылкі  

І імя Маё святое зраблю вядомым сярод народа Майго Ізраэля і не дазволю зневажаць імя Маё святое ў будучыні, і пагане пазнаюць, што Я — Госпад, Святы Ізраэлеў.


Але адвярнуў Я руку Сваю і вырашыў дзеля імя Майго, каб не зневажаць яго на віду народаў, ад якіх Я вывеў іх на вачах іх.


І зрабіў Я паводле імя Майго, каб не было яно зняважана перад народамі, з якіх Я вывеў іх на вачах іх.


Не гневайся, малю, каб не казалі егіпцяне: “Хітрасцю Ён вывеў іх, каб загубіць у гарах і знішчыць з зямлі”. Хай супакоіцца гнеў Твой і будзь літасцівы да пераваротнасці народа Твайго.


не пакіне Госпад народ Свой дзеля вялікага імя Свайго, бо ўдастоіў Госпад зрабіць вас Сваім народам.


Гора нам! Хто нас уратуе ад рукі гэтых узвышніх багоў? Гэта тыя самыя багі, якія ўдарылі Егіпет усякай плягай у пустыні.


каб часам жыхары зямлі, з якой Ты вывеў нас, не казалі: “Не мог Госпад увесці іх у зямлю, якую абяцаў ім, і ўзненавідзеў іх; з гэтай прычыны і вывеў, каб забіць іх у пустыні”.


Пачуюць хананеі і ўсе жыхары зямлі, і, сабраўшыся, абкружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што Ты зробіш для вялікага імя Твайго?»


Бо чулі мы, што Госпад асушыў перад вамі воды Чырвонага мора, калі выйшлі вы з Егіпта, і што вы зрабілі двум царам амарэйскім, якія жылі за Ярданам: Сэгону і Огу, якіх вы забілі.


А Майсей стаў прасіць Госпада, Бога свайго, кажучы: «Чаму, Госпадзе, разгараецца абурэнне Тваё супраць народа Твайго, які вывеў Ты з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукою моцнаю?


але захаваў Ён іх дзеля Свайго імя, каб даць спазнаць моц Сваю.


Дзеля Мяне, дзеля Мяне так учыню, каб не быў зняважаны; і славы Сваёй не аддам іншаму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы