ІСАІ 30:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прысуд на жывёлу Нагэбу. Праз зямлю гора і прыгнёту, ільвіцы і рыкаючага льва, гадзіны ды лятучага дракона — нясуць на плячах жывёлін багацці свае ды на хрыбтах вярблюдаў скарбы свае да народа, які ім ніяк не зможа быць карысны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжар адносна бегемоту паўднёвага. Праз зямлю гора і прыгнёту, адкуль ільвіца і леў, гадзюка і крылатая гадзіна, нясуць на сьпінах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў — скарбы свае да народу, які ім ня будзе карысным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяжар на жывёлах, якія ідуць на поўдзень, па зямлі прыгнёту і ўціску, адкуль выходзяць ільвіцы ды ільвы, асьпіды і лятучыя зьмеі; яны нясуць на хрыбтах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў скарбы свае народу, ад якога ня будзе ім карысьці. |
І ўвайшла яна ў Ерузалім з вялікай світай і багаццем, з вярблюдамі, якія неслі духмянасці, і вялікае мноства золата, і каштоўныя камяні, прыбыла яна да Саламона і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сваім сэрцы.
Дык узяў тады Аса срэбра і золата са скарбаў дома Госпадавага і з палаца царскага ды паслаў Бэнададу, цару Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
Таксама царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона, прыбыла ў Ерузалім, каб выпрабаваць Саламона праз складаныя загадкі, пераканацца ў мудрасці Саламона; прыбыла ў Ерузалім з вялікім суправаджэннем і вярблюдамі, якія везлі духмянасці, вялікую колькасць золата, і каштоўныя камяні. І калі яна прыбыла да Саламона, яна выказала яму, што толькі мела ў сваім сэрцы.
і да гаркаты даводзілі жыццё іх цяжкімі работамі над глінай і цэглай і праз розную службу, якою прыгняталіся яны ў зямельных справах.
«Не цешся ты, уся Філістэя, што зламанае жазло карніка твайго, бо з зародка змяі выйдзе васіліск, і семя яго — лятучы дракон.
І аддам егіпцян у рукі гаспадара жорсткага, і цар магутны будзе валадарыць над імі, — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
Не будзе там ільва, ды драпежны звер не ўзыдзе на яе, і не будзе знаходзіцца там, а будуць ісці ёю тыя, хто будуць вызвалены,
І шум падымецца над ім у той дзень, як шум мора. Гляне ён на зямлю, а там страшэнная цемра; і святло схавалася ў яго тумане.
І пайшла ты да цара з алейкам, ды павялічыла намашчэнні свае, паслала далёка сваіх пасланцоў, аж да пекла панізілася.
І спагляне ўгару, а потым паглядзіць на зямлю: і вось, тут бяда і змрок, туман прыгнятаючы і цемра непраглядная. Аднак не будзе болей туману там, дзе быў прыгнёт.
якой загады Я даў бацькам вашым у дзень, у які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, ад печы жалезнай, кажучы: “Слухайце голасу Майго і рабіце ўсё так, як Я вам загадваю, і будзеце вы тады для Мяне народам, а Я для вас буду Богам,
І не пыталіся яны: “Дзе Госпад, Які даў нам выйсці з зямлі Егіпецкай, Які правёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ям, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто не хадзіў і ніводзін чалавек не жыў?”
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на поўдзень і яшчэ крыху больш на поўдзень, і праракуй супраць лесу зямлі Нагэб.
Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
Дык з Юдаю суд у Госпада, і Ён наведае Якуба; і адгодзіць Ён яму за паводзіны яго і ўчынкі яго.
Ты будзеш есці і не наясіся, і бруд будзеш адчуваць у нутры сваім. Ты будзеш хаваць і не зберажэш; і што захаваеш, Я аддам пад меч.
Вараныя коні былі на ёй, выходзілі ў зямлю паўночную, і за імі белыя пабеглі, і коні розных масцей выйшлі на поўдзень.
Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.
І сказаў Госпад яму: «Зрабі сабе змея і падымі яго замест знака; хто, укушаны, гляне на яго, будзе жыць».
Царыца з поўдня паўстане перад судом з родам гэтым ды асудзіць яго; бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасці Саламона; а вось, тут большы за Саламона!
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.
А вас выбраў Госпад і вывеў вас з жалезнай печы егіпецкай, каб мець народ спадчынны, як гэта ёсць сёння.
і быў тваім правадыром праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі змеі, якія абпальваюць, і скарпіёны, зямля сухая і поўнае бязводдзе; Ён вывеў табе ручаі са скалы вельмі цвёрдай,