Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 20:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 «Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на поўдзень і яшчэ крыху больш на поўдзень, і праракуй супраць лесу зямлі Нагэб.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 «Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на шлях на поўдзень і скіруй [слова] на поўдзень, і прароч супраць лесу поля паўднёвага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё на дарогі на поўдзень, і вымаві слова на поўдзень і мові прароцтва на лес паўднёвага поля.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 20:46
14 Крыжаваныя спасылкі  

А цяпер паслухай слова Госпада! Ты кажаш: “Не праракуй супраць Ізраэля і не прадказвай адносна дому Ізаака”.


«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на Ерузалім і яшчэ — на святыя месцы і праракуй супраць зямлі Ізраэльскай.


Гарады Нагэба замкнутыя, і няма, хто б адкрыў іх. Увесь Юда адведзены ў няволю, перайшоў цалкам.


“Не праракуйце!” Але яны праракуюць! “Не праракуйце гэтага, не дасягне нас ганьба!”


«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на горы Ізраэля, і праракуй супраць іх,


І на аблогу Ерузаліма звернеш аблічча сваё, і хай аголенае будзе плячо тваё, ды будзеш прарочыць супраць яго.


І прызначу Я на цябе нішчыцеля і зброю яго, і зрэжуць яны найлепшыя твае кедры ды кінуць у агонь.


Прысуд на жывёлу Нагэбу. Праз зямлю гора і прыгнёту, ільвіцы і рыкаючага льва, гадзіны ды лятучага дракона — нясуць на плячах жывёлін багацці свае ды на хрыбтах вярблюдаў скарбы свае да народа, які ім ніяк не зможа быць карысны.


Да слоў маіх не асмельваліся нічога дадаць, і мова мая акроплівала іх.


Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імжа, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.


І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:


Дзеля таго, што Я заб’ю ў цябе спавядлівага і бязбожніка, таму выйдзе меч Мой з ножан яго на ўсё жывое ад поўдня аж да поўначы,


Дзеля таго праракуй супраць іх, праракуй, сын чалавечы!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы