каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
ІСАІ 24:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дашчэнту будзе спустошана зямля і аддадзена на разрабаванне, бо Госпад гэта рашыў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Спусташэньнем будзе спустошана зямля і рабаваньнем разрабаваная, бо ГОСПАД прамовіў гэткае слова. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зямля спустошана ўшчэнт і зусім зрабаваная, бо Гасподзь вымавіў слова гэтае. |
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
і колькасць лукаў, што засталіся ў магутных сыноў Кедара, паменшыцца; бо Госпад, Бог Ізраэля, сказаў!»
У той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — калок, які быў умацаваны на пэўным месцы, не вытрымае, але зломіцца і зваліцца, а ўсё, што на ім вісела, прападзе, — бо гэта сказаў Госпад».
Вось жа, Госпад пустошыць зямлю, нішчыць яе і бурыць яе паверхню, а жыхароў яе разганяе.
І будзе караны як народ, так і духоўнік, як слуга, так і гаспадар яго, як паслугачка, так і яе гаспадыня, як пакупнік, так і той, хто прадае, як пазычальнік, так і той, хто пазыку прымае, як той, хто спаганяе пазыку, так і той, хто вінен.
Гэты ж народ абрабаваны і спустошаны, у падзямеллі замкнуты ўсе ды запёрты ў вязніцах. Зрабіліся здабычаю, і няма таго, хто ўратуе [аддадзеных] на рабункі, і няма таго, хто скажа: «Аддай!»
Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
дзеля таго, горы Ізраэля, слухайце слова Госпада Бога. Вось што кажа Госпад Бог гарам і ўзгоркам, ручаям і лагчынам, апусцелым руінам і пакінутым гарадам, якія сталі бязлюднымі і сталі пасмяяннем для астатніх навакольных народаў;
У той час будуць казаць прыпавесць аб вас і бедаваць, галосячы: “Спусташэннем мы абрабаваныя; доля народа майго мяняецца; няма нікога, хто б нам яе вярнуў; палі нашы падзелены між іншаверцамі”.
І кожны будзе сядзець пад сваім вінаградам і пад сваім дрэвам фігавым, і не будзе ніхто страшыць іх; бо гэта сказалі вусны Госпада Магуццяў.
“Серка, і соль, і пажарышча — уся яго зямля, так што не будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасля загубы Садома і Гаморы, Адамы і Себаіма, якія Госпад знішчыў у гневе Сваім і раз’ятранасці”.
І выгнаў Ён іх з зямлі іх у гневе, раз’ятранасці і абурэнні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта сёння было пацверджана”».