Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 36:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 дзеля таго, горы Ізраэля, слухайце слова Госпада Бога. Вось што кажа Госпад Бог гарам і ўзгоркам, ручаям і лагчынам, апусцелым руінам і пакінутым гарадам, якія сталі бязлюднымі і сталі пасмяяннем для астатніх навакольных народаў;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 дзеля гэтага, горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОС­ПАДА. Гэта кажа Госпад ГОС­ПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лагчынам, руінам спустошаным і гарадам бязьлюдным, якія сталіся здабычай і насьмешкай рэшты народаў, якія навокал.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 за гэта, горы Ізраілевыя, выслухайце слова Госпада Бога: так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, лагчынам і далінам, і апусьцелым развалінам і пакінутым гарадам, якія зрабіліся здабычаю і паглумішчам іншым навакольным народам;

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 36:4
15 Крыжаваныя спасылкі  

Сталі мы ганьбаю суседзям нашым, здзекам і пасмешышчам для тых, што нас акружаюць.


Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».


Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.


І не будуць яны больш здабычай народаў, ані дзікія звяры зямлі не будуць іх пажыраць, але будуць яны жыць спакойна і без аніякага страху.


“Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — за тое, што статак Мой стаў рабункам і авечкі Мае сталі здабычай дзікім палявым звярам, бо не мелі пастыра, бо пастыры Мае не шукалі статак Мой, але пасвілі пастыры саміх сябе і статка Майго не пасвілі”,


А ты, сын чалавечы, праракуй пра горы Ізраэля і кажы: “Горы Ізраэля, слухайце слова Госпада.


Дзеля таго праракуй аб зямлі Ізраэля і гавары да гор і ўзгоркаў, ручаёў і лагчын: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я гаварыў у руплівасці і абурэнні Маім, бо вы знеслі знявагу з боку народаў”;


І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню край гэты ў зямлю пустынную і дзікую, пачаўшы ад пустыні аж да Рэблы — усюды, дзе пражываюць, — і даведаюцца, што Я — Госпад”».


і кажы: “Горы Ізраэльскія, паслухайце слова Госпада Бога. Вось што кажа Госпад Бог гарам і ўзгоркам, ярам і лугам: “Вось, Я навяду на вас меч і знішчу вашы ўзгоркі,


але гарыстая і лагчынная, яна чакае дажджу з неба,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы