ІСАІ 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе Ён судзіць народы і выкрые мноства людзей, і перакуюць яны мечы свае на плугі, а дзіды свае — на сярпы. Не падыме народ на народ меча, і не будуць больш рыхтавацца да бою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе Ён судзіць народы, і выкрые многія плямёны; і перакуюць мячы свае на аралы, і дзіды свае - на сярпы; не падыме народ на народ меча, і ня будуць болей вучыцца ваяваць. |
перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.
Вынікам справядлівасці будзе супакой, а плодам закону — цішыня, ды бяспека — у спакон вякоў.
Ды жыць будзе народ Мой жыццём спакойным, і ў палатках надзейнасці, і ў месцах бяспекі.
Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я Духа Майго на яго, ён надасць закон народам.
Трысціны надламанай не зломіць і кнота тлеючага не стушыць; надасць ён закон па праўдзе.
Бо кожны бот таго, хто прыходзіць з вайною, і адзенне, залітае кравёю, пойдзе на спаленне, на спажыццё агню.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
І заключу ў той дзень пагадненне з імі: са зверам палявым, і з птушкай паднебнай, і з паўзуном зямным: лук, і меч, і вайну сатру з зямлі і дам ім жыць бяспечна.
Хай паўстануць народы і сыдуць у даліну Язафата, там бо сяду Я, каб судзіць усе сумежныя народы.
І будзе Ён судзіць многія народы, і будзе выдаваць прысуды на народы магутныя і далёкія; і перакуюць мечы свае на плугі, і дзіды свае — на сярпы; народ на народ не падыме меча, і не будуць больш вучыцца ваяваць.
І Я знішчу калясніцы Эфраіма і коней у Ерузаліме; і будзе зламаны лук ваенны, і Ён абвясціць супакой народам. І Яго валадаранне ад мора аж да мора, і ад ракі аж да канцоў зямлі.
таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».
І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.
Госпад знішчыць супраціўнікаў Сваіх; загрыміць на іх у нябёсах. Госпад будзе судзіць увесь свет, і дасць уладу Валадару Свайму, і ўзвысіць дух Свайго Памазанца».