ЁВА 37:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці зведаў ты вялікія шляхі хмар і пра цуды Таго, Хто ў мудрасці дасканалы? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці разумееш раўнавагу воблакаў, дзівосную дзею Найдасканалейшага ў веданьні? |
Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.
Не ўтоім і мы ад сыноў іх, расказваючы наступнаму пакаленню пра хвалу Госпада, і пра магуцці Яго, і пра цуды Яго, якія ўчыніў.
Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?