ЁВА 33:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раз кажа Бог і другі раз таго самага не паўтарае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бог гаворыць адзін раз, і калі таго не заўважаць, другі раз: |
Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася — не прыкладайце [да яго] сэрца.
Бо вось, я клікала, а вы адмовіліся, працягнула руку сваю, але не было нікога, хто заўважыў бы яе.
А Ён сказаў: «Ідзі да народа гэтага і скажы ім: “Пільна слухайце, і не зразумееце, пільна ўглядайцеся, і не ўбачыце”.
У першы год цара Бабілонскага Балтасара меў Даніэль сон і бачанне ў галаве сваёй на сваім ложку; тады апісаў ён сон. Пачатак слоў, якія ён сказаў:
Так спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, які кажа: “Слыхам пачуеце – і не зразумееце. Гледзячы, будзеце глядзець – і не ўбачыце.
І Ён сказаў ім: «О неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі.
А вось што такое суд: Святло прыйшло ў свет, але людзі ўзлюбілі цемру болей за святло, бо ліхімі былі іх учынкі.