ЁВА 26:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Магутнасцю Сваёю Ён прыстрашыў мора і мудрасцю Сваёй перамог Рагаба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць. |
Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,
Я ж Госпад, Бог твой, Які турбуе мора, так што ўздымаюцца хвалі яго; Госпад Магуццяў — імя Маё.
Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона?
Гэта кажа Госпад, Які дае сонца, як свяціла дня, парадак месяцу і зоркам, як свяцілам ночы, Які хвалюе мора, што шумяць хвалі яго, імя Яму — Госпад Магуццяў:
Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».