ЁВА 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць? Або ці чалавек гаваркі апраўдаецца? Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца? Біблія (пераклад В. Сёмухі) хіба на мноства слоў нельга даць адказу, і хіба чалавек шматслоўны мае рацыю? |
«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам?
Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты [так] адказваеш?
«Дакуль жа будзеце вы кідаць гэтыя словы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць.
У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.
Не гавары спехам, і сэрца тваё хай не будзе паспешным у прамаўленні слова перад Богам; бо Бог у небе, а ты на зямлі: таму хай слоў тваіх будзе нямнога.
Калі ў чым прысягнуў Богу, не марудзь споўніць: не падабаецца Яму неразумнае абяцанне; дык, калі ў чым прысягнуў — выканай.
Некаторыя з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім. І некаторыя казалі: «Што хоча сказаць гэты балбатун?» Іншыя ж: «Здаецца, што ён абвяшчае новых багоў», бо дабравесціў ім Ісуса і ўваскрэсенне.
Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.