а з Абрамам добра абышліся дзеля яе; былі ў яго авечкі, і валы, і аслы, і нявольнікі і нявольніцы, і асліцы, і вярблюды.
ЁВА 1:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была маёмасьць ягоная — сем тысячаў авечак, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот параў валоў, пяцьсот асьліцаў і вельмі шмат слугаў. І быў чалавек той найбольшым сярод усіх сыноў Усходу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маёмасьці ў яго было: сем тысяч дробнага быдла, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот пар валоў і пяцьсот асьліц і даволі многа прыслугі; і быў чалавек гэты знакаміты больш за ўсіх сыноў Усходу. |
а з Абрамам добра абышліся дзеля яе; былі ў яго авечкі, і валы, і аслы, і нявольнікі і нявольніцы, і асліцы, і вярблюды.
І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
і не магла ўмясціць іх зямля, каб жыць сумесна, бо маёмасць іх была вялікая і не маглі яны жыць супольна.
І Госпад дабраславіў асаблівым чынам майго гаспадара, і быў ён узвялічаны. Ён даў яму авечак і валоў, срэбра і золата, паслугачоў і паслугачак, вярблюдаў і аслоў.
Сыноў жа наложніц сваіх шчодра абдарыў і аддзяліў іх ад Ізаака, сына свайго, яшчэ пры жыцці сваім, ва ўсходнім накірунку.
тады іх дробная і буйная жывёла і маёмасць будуць нашымі. Давайце толькі пагадзімся на гэта, і яны будуць жыць разам з намі».
А пасля Манагэм гэта срэбра размеркаваў на ізраэльцаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзесят сікляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць цару Асірыі. І цар асірыйцаў вярнуўся назад і не застаўся ў зямлі Ізраэля.
А Мэса, цар Мааба, гадаваў многа жывёлы і даваў цару Ізраэля сто тысяч авечак і воўну са ста тысяч бараноў.
Пабудаваў таксама вежы ў пустыні, ды выкапаў многа вадаёмаў, таму што меў многа жывёлы як у Сэфэлі, так і на раўніне; меў ён таксама земляробаў, і вінаградараў у гарах і на ўраджайных палях; быў бо ён чалавек, адданы земляробству.
Нажыў сабе статкі і ў вялікай колькасці авечак і валоў, бо Бог даў яму вялікія багацці.
Ці не абгарадзіў Ты наўкола яго, і дом яго, і ўсю маёмасць яго, ці не дабраславіў працу рук яго, і ці не павялічваецца яго набытак на зямлі?
І сыны яго збіраліся і банкетавалі ў дамах — кожны з іх у свой дзень, і пасылалі паклікаць трох сваіх сясцёр, каб яны елі і пілі разам з імі.
Калі хацеў прыйсці да іх, сядзеў першы і, хаця сядзеў, як кароль у атачэнні войска, аднак жа быў суцяшальнікам засмучаных.
І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
І дабраславіў Госпад апошнія дні Ёва больш, чым папярэднія. І было ў яго чатырнаццаць тысяч авечак і шэсць тысяч вярблюдаў, тысяча пар валоў і тысяча асліц.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
Адносна Кедара і царства ў Асоры, якія пабіў Набукаданосар, цар Бабілона. Гэта кажа Госпад: «Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!
і сказаў ён сваё прароцтва, кажучы: «З Арама прывёў мяне Балак, з гор усходніх, цар Мааба. “Прыйдзі, — кажа, — і пракляні мне Якуба! Паспяшай і навядзі няшчасце на Ізраэль!”
І калі ізраэльцы сеялі збожжа, то прыходзілі мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх,
Бо самі яны прыходзілі разам з усімі сваімі статкамі, і з палаткамі сваімі, і, як саранча, запаўнялі ўсё незлічоным мноствам людзей і вярблюдаў
А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.
А Зэбах і Салмана адпачывалі ў Каркары з усім сваім войскам, каля пятнаццаці тысяч ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў усходніх народаў, а тых, што загінулі, было сто дваццаць тысяч чалавек, што валодалі мечам.
І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў сваё ўладанне ў Кармэлі; і быў той чалавек дужа багаты, і было ў яго авечак тры тысячы і тысяча коз. І здарылася, што ён стрыг статак свой у Кармэлі.
І пустошыў Давід усю зямлю, і не пакідаў жывымі ані мужчыны, ані жанчыны; і забіраў авечак, і валоў, і аслоў, і вярблюдаў, і адзенне, і вяртаўся, і прыходзіў да Ахіса.