Пачуй маленьне раба Твайго і народу Твайго Ізраіля, калі яны будуць маліцца на месцы гэтым; пачуй на месцы перабываньня Твайго, на нябёсах, пачуй і зьлітуйся.
ПСАЛТЫР 123:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе. |
Пачуй маленьне раба Твайго і народу Твайго Ізраіля, калі яны будуць маліцца на месцы гэтым; пачуй на месцы перабываньня Твайго, на нябёсах, пачуй і зьлітуйся.
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
Песьня ўзыходжаньня Давідава. Госпадзе! ня пышылася сэрца маё і ня ўзносіліся вочы мае, і я не ўваходзіў у вялікае і недасяжнае мне.
Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, - Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых.
Так кажа Гасподзь: неба - трон Мой, а зямля - падножжа ног Маіх; дзе ж набудзеце вы дом Мне, і дзе месца спакою Майго?
А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка!