Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.
ЯНА 10:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць Мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр. |
Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.
Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца перад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.
Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
І станецца ў той дзень, што корань Есэя будзе стаяць як знак для народаў. Яго будуць шукаць народы, і будзе слаўным месца супачынку Ягонага.
Скажу поўначы: «Аддай!», і поўдню: «Ня стрымлівай! Прывядзі сыноў Маіх здалёк, і дочак Маіх з канцоў зямлі,
І Ён сказаў: «Замала таго, каб Ты быў для Мяне слугою, каб аднавіць калены Якуба і каб вярнуць выратаваных Ізраіля, але Я пастаўлю Цябе Сьвятлом для народаў, каб быў Ты збаўленьнем Маім аж да краю зямлі».
Зьявіў ГОСПАД рамяно сьвятасьці Сваёй на вачах усіх народаў, і ўбачаць усе канцы зямлі збаўленьне Бога нашага.
Кажа Госпад ГОСПАД, Які зьбірае выгнанцаў Ізраіля: «Яшчэ Я зьбяру [іншых] да яго, акрамя тых, якія ўжо сабраныя».
Як аглядае пастух статак свой удзень, калі знаходзіцца сярод расьцярушаных авечак сваіх, так Я буду аглядаць авечак Маіх і вызвалю іх з усіх месцаў, у якія яны былі расьцярушаныя ў дзень хмары і імглы.
І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён будзе пасьвіць іх, і ён будзе для іх пастырам.
Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, але ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.
І зраблю іх адным народам у зямлі гэтай, на гарах Ізраіля, і адзін валадар будзе валадаром для ўсіх іх, і больш ня будуць яны двума народамі, і больш ня будуць падзеленыя на два валадарствы.
І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
І будзе лік сыноў Ізраіля як пясок марскі, якога нельга ані памераць, ані палічыць. І станецца, што ў месцы, у якім было сказана ім: «Вы — не народ Мой», будзе сказана ім: «Вы — сыны Бога Жывога».
І далучыцца шмат народаў да ГОСПАДА ў той дзень і будуць Мне народам, і Я буду жыць пасярод цябе, і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да цябе.
Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запальвае сьвечкі і не пачынае месьці дом, і не шукае пільна, пакуль ня знойдзе?
Яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюць голас ягоны, і ён кліча сваіх авечак па імёнах, і выводзіць іх.
І калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны.
Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч.
А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб ты пазнаў волю Ягоную, і ўбачыў Праведнага, і пачуў голас з вуснаў Ягоных,
Бо не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае тайны, каб вы не былі мудрымі праз сябе, што скамяненьне сталася ў Ізраілі часткова, аж пакуль ня ўвойдзе поўнасьць паганаў,
А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,
А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,
некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.
Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.
Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.