І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.
ПСАЛТЫР 106:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ён спатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пагразіў Ён Чырвонаму мору, і высахла, і павёў іх між хваль, як па пустыні. |
І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.
Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!
Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.
Ці ж ня Ты — Той, Які высушыў мора, ваду вялікага бяздоньня, глыбіні мора зрабіў шляхам, каб ішлі адкупленыя?
Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.
І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.