Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 106:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І збавіў іх ад рукі нахабніка; і вызваліў іх ад ворага.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 106:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.


Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка


і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;


але Ты збавіў нас ад прыгнятальнікаў нашых і асароміў тых, што нас ненавідзяць.


I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора.


Ты вёў у міласэрнасьці Тваёй народ, які Ты адкупіў, прывёў сілаю Тваёю ў жытло сьвятасьці Тваёй.


Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.


і што зрабіў Ён з усім войскам Эгіпецкім, конямі ягонымі і калясьніцамі ягонымі; калі нахлынулі на іх воды Мора Чырвонага перад абліччам іхнім, калі яны гналіся за вамі, і зьнішчыў іх ГОСПАД, і так ёсьць да сёньняшняга дня,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы