ЛІКІ 31:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Помстай адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым будзеш далучаны да народу свайго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) адпомсьці Мадыяніцянам за сыноў Ізраілевых, і потым адыдзеш да народу твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Адпомсці за сыноў Ізраэля мадыянцам, а потым далучыся да народа свайго». |
А гадоў жыцьця Ізмаэля — сто трыццаць сем гадоў. І ён супачыў, і памёр, і быў далучаны да народу свайго.
I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
У сьвятара Мадыянскага было сем дочак. I яны прыйшлі, і начэрпалі вады, і напоўнілі карыты, каб напаіць авечак бацькі свайго.
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.
Бог зайздросны і помсьлівы ГОСПАД; помсьлівы ГОСПАД і Пан гняўлівы. ГОСПАД помсьціць супраціўнікам Сваім і палае гневам на ворагаў Сваіх.
«Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся [слову] з вуснаў Маіх ля водаў Мэрывы.
Здымі з Аарона адзеньне ягонае, і апрані ў яго Элеазара, сына ягонага, і Аарон няхай далучыцца [да народу свайго], і памрэ там».
І вось, адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і на вачах усёй грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня.
І ты ўбачыш яе, і будзеш далучаны да народу свайго, як быў далучаны Аарон, брат твой,
І прамовіў Майсей да народу, кажучы: «Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, і няхай яны выйдуць супраць Мадыянцаў, і выканаюць помсту ГОСПАДА над Мадыянцамі.
Бо Давід, паслужыўшы ў сваім пакаленьні намеру Божаму, памёр і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў парахненьне,
Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
Мне [належыць] помста і Я аднагароджу ў час, калі пахісьнецца нага іхняя! Бо блізка ўжо дзень загубы іхняй і надыходзіць рашэньне [лёсу] іхняга.
Бо я памру ў гэтай зямлі і не перайду праз Ярдан, але вы пяройдзеце [праз яго] і возьмеце на ўласнасьць гэтую зямлю добрую.
каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».
Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».
Бо слушныя і справядлівыя суды Ягоныя, бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, якая паганіла зямлю распустаю сваёю, і адпомсьціў за кроў слугаў Сваіх ад рукі яе».
І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»
І народ, бачачы яго, хваліў бога свайго і казаў: «Аддаў бог наш у рукі нашыя ворага нашага, які нішчыў зямлю нашую і многіх з нас забіў».
І калі ўсё тое пакаленьне адыйшло да бацькоў сваіх, паўстала іншае пакаленьне пасьля іх, якое ня ведала ГОСПАДА і таго, што Ён зрабіў для Ізраіля.