І выявіліся глыбіні мора, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.
ВЫХАД 15:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ад подыху гневу Твайго сабраліся воды, сталіся як копы струмяні, сьселіся бездані ў сэрцы мора. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад дыханьня Твайго цякучыя воды спыніліся сьцяною, застылі глыбіні ўсэрцы мора. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў подыху абурэння Твайго сабраліся воды; і паўстала, як сцяна, цякучая хваля, і на сярэдзіне мора застылі бездані. |
І выявіліся глыбіні мора, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.
А сыны Ізраіля ішлі па сухому па сярэдзіне мора, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх.
але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.
Вось, Я спашлю на яго духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго мячом у зямлі ягонай”».
Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гор, стануць сьцяною».
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.