ЁВА 28:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Чалавек ня ведае туды дарогі і не знаходзіць яе на зямлі жывых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня ведае чалавек цаны яе, і яна ня жыве на зямлі жывых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чалавек не ведае яе сутнасці, і не знайсці [яе] на зямлі жывых. |
Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя.
Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)
Я сказаў: “Я ня ўбачу ГОСПАДА, ГОСПАДА ў зямлі жывых; і ня буду больш бачыць чалавека сярод тых, што жывуць у сьвеце”.
Пасьля вязьніцы і суду Ён быў забраны, і пра паходжаньне Ягонае хто раскажа? Бо Ён быў вырваны з зямлі жывых, за правіны народу Майго быў пакараны.
І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.
Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.